ПСАЛЬМЫ90bel_njo

1Малітва Майсея, мужа Божага. Госпадзе, Ты быў для нас сялібаю з пакаленьня ў пакаленьне!2Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.3Ты вяртаеш у друз чалавека і кажаш: “Вярніцеся, сыны Адама!”4Бо тысяча год перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.5Ты іх зносіш [разводзьдзем]; яны — як сон; і як трава, якая раніцаю зелянее,6раніцаю квітнее яна і зелянее, а ўвечары зрэжуць яе і сохне.7Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, ад ярасьці Тваёй мы спалоханыя.8Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.9Бо ўсе дні нашыя прападаюць ад абурэньня Твайго, гады нашы сканчваюцца, быццам той уздых.10Дзён гадоў нашых — гадоў семдзесят, а як пры сіле — гадоў восемдзесят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шыбка, і мы адлятаем.11Хто ведае моц гневу Твайго і абурэньне Тваё, што як страх прад Табою?12Лічыць нашыя дні навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.13Павярніся, ГОСПАДЗЕ! Дакуль Ты? Пашкадуй слугаў Тваіх!14Насыць нас раніцаю міласэрнасьцю Тваёй, каб мы весяліліся і радаваліся ў-ва ўсе нашы дні.15Узрадуй Ты нас паводле дзён, у якія Ты прыгнятаў нас, і паводле гадоў, у якія мы бачылі ліхое.16Няхай зьявіцца над слугамі Тваімі справа Твая, і веліч Твая — над сынамі іхнімі.17Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!