ПСАЛЬМЫ54bel_njo

1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,2калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас?3Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!4Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!5Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)6Вось, Бог – дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.7Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!8Тады ахвотна буду ахвяроўваць Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты – добры!9Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.