ПСАЛЬМЫ16bel_njo

1Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.2Кажу я да ГОСПАДА: “Ты – Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою”.3Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.4Памножацца прыкрасьці ў тых, што сьпяшаюцца за чужым [богам]; я ня буду выліваць ахвяры іх крывавае, ані імёнаў іхніх браць у вусны мае.5ГОСПАД – частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.6Шнуры мае выпалі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.7Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.8Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.9Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,10бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць парахненьне.11Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе раскоша заўсёды.