ПСАЛЬМЫ116bel_njo
1Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,2бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].3Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.4І паклікаў я імя ГОСПАДА: “Збаў, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!”5Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.6ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.7Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.8Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.9Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.10Я веру, дык гавару: “Я моцна прыгнечаны”.11Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Усе людзі хлусяць!”12Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?13Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.14Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.15Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных.16О ГОСПАДЗЕ! Я ж слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.17Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.18Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,19у панадворках дому ГОСПАДАВАГА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!