ПСАЛЬМЫ115bel_njo

1Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!2Навошта казаць паганам: “Дзе ж Бог іхні?”3А Бог наш у небе; усё, што Яму да спадобы, Ён робіць.4Іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.5Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;6маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма;7рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.8Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.9Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!10Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!11Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА: Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!12ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона,13Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.14Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і вашых сыноў.15Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.16Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.17Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць ў [месца] маўчаньня,18але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!