ПСАЛЬМЫ1bel_njo
1Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,2бо да закону ГОСПАДА імкненьне яго і пра закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.3І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.4Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.5Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі на сходзе праведных,6бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.