ПРЫПОВЕСЬЦІ4bel_njo
1Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,2бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.3Бо і я быў сы?нам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.4І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.5Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.6Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.7Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць сваю набывай розум.8Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,9ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».10Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.11Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.12Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.13Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.14Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,15пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,16бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.17Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.18Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.19Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.20Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.21Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,22бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.23З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца сваё, бо з яго крыніца жыцьця.24Адкінь ад сябе вусны хлусьлівыя, аддалі ад сябе язык крывадушны.25Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.26Абдумай сьцежку для ног тваіх, і ўсе шляхі твае няхай будуць пэўныя.27Не зыходзь ані направа, ані налева, аддалі нагу тваю ад ліхоцьця.