1 КАРЫНЬЦЯНАЎ7bel_njo

1А адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны,2але, з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.3Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу.4Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.5Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашую.6А кажу гэтае як дазвол, а не як загад.7Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.8А нежанатым і ўдовам кажу: добра ім, калі застануцца, як я;9а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.10Тым жа, што пажаніліся, ня я загадваю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,11а калі разлучыцца, няхай застаецца бяз мужа ці няхай пагодзіцца з мужам; і мужу — не пакідаць жонкі.12А іншым кажу я, ня Госпад: калі нейкі брат мае жонку бязьверную, і яна згаджаецца жыць з ім, няхай ён не пакідае яе;13і жонка, якая мае мужа бязьвернага, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго.14Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.15А калі бязьверны разлучаецца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх [выпадках] не прыняволеныя, бо да супакою паклікаў нас Бог.16Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?17Толькі кожны няхай ходзіць так, як Бог яму надзяліў, і кожны, як Госпад паклікаў. І гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.18Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто ў неабразаньні? Няхай не абрэзваецца.19Абразаньне ёсьць нішто, і неабразаньне ёсьць нішто, але [важнае] захоўваньне прыказаньняў Божых.20Кожны няхай застаецца ў тым пакліканьні, у якім пакліканы.21Слугою ты пакліканы? Не табе клапаціцца, але, калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся.22Бо слуга, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вызваленец Госпадавы; падобна і той, хто пакліканы вольным, ёсьць слуга Хрыстовы.23Вы куплены дарагою цаною; не рабіцеся слугамі людзей.24Кожны ў якім [стане] пакліканы, браты, у такім няхай застаецца перад Богам.25Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.26Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць.27Ты злучаны з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі.28А калі і ажэнішся, не зграшыш; і калі дзяўчына пойдзе замуж, не зграшыць. Гэткія будуць мець прыгнёт у целе, а я вас шкадую.29Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;30і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць;31і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць кшталт гэтага сьвету.32А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,33а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.34Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.35А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.36А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.37А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць.38Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.39Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.40Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.