РЫМЛЯНАЎ2bel_jfc
1Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.2А мы ведаем, што суд Божы ёсьць паводле праўды адносна тых, што гэткае ўчыняюць.3Няўжо ж ты думаеш, чалавек, які судзіш тых, што гэткае ўчыняюць, і сам робіш тое самае, што ўцячэш ад суду Божага?4Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?5Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,6Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:7тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае,8а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.9Прыгнёт і ўціск кожнай душы чалавека, які робіць ліхое, перш Юдэя, і Грэка!10Слава, і пашана, і супакой усякаму, хто робіць добрае, перш Юдэю, і Грэку!11Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.12Бо тыя, якія без Закону зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, якія ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаныя.13Бо не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданыя.14Бо калі пагане, якія ня маюць Закону, паводле прыроды робяць паводле Закону, яны, ня маючы Закону, самі сабе Закон.15Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,16у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.17Вось, ты завешся Юдэем, і супакойваеш сябе Законам, і хвалішся Богам,18і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе.19І ты перакананы пра сябе, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цемры,20выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.21Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога.22Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва.23Ты, які хвалішся Законам, праз парушэньне Закону Бога зьневажаеш.24Бо праз вас на імя Божае блюзьніцца ў паганаў, як напісана.25Бо абразаньне карыснае, калі выконваеш Закон; а калі ты парушальнік Закону, абразаньне тваё сталася неабразаньнем.26Дык калі неабрэзаны захоўвае пастановы Закону, ці не залічыцца яму ягонае неабразаньне за абразаньне?27I неабрэзаны паводле прыроды, які спаўняе Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, які з літарай і абразаньнем.28Бо ня той Юдэй, хто гэтакі яўна, і ня тое абразаньне, якое яўнае на целе,29але хто ва ўтоенасьці Юдэй, і [ў якога] абразаньне сэрца Духам, а ня літарай, такому пахвала не ад людзей, але ад Бога.