РЫМЛЯНАЎ14bel_jfc
1А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на [тое, каб] спрачацца пра погляды.2Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.3Хто есьць, не пагарджай тым, хто ня есьць; і хто ня есьць, не судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.4Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.5Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.6Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.7Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе, і ніхто не памірае дзеля сябе;8бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.9Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і жыве, каб валадарыць і над мёртвымі, і над жывымі.10А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.11Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога».12Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.13Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.14Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога нячыстага праз сябе; толькі таму, хто лічыць нешта нячыстым, гэта нячыстае.15А калі дзеля ежы засмучаецца брат твой, ты ўжо не паводле любові ходзіш. Не губі тваёю ежаю таго, за каго памёр Хрыстос.16Дык няхай ня блюзьняць на вашае добрае.17Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.18Бо хто ў гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і варты між людзьмі.19Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.20Не руйнуй дзеля ежы справы Божай. Усё, па праўдзе, чыстае, але ліхое для чалавека, які есьць праз спатыкненьне.21Добра ня есьці мяса, і ня піць віна, і [не рабіць] нічога, ад чаго брат твой спатыкаецца, ці згаршаецца, ці слабее.22Ты маеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы той, хто ня судзіць сябе ў тым, што спрабуе.23А хто сумняецца, калі есьць, асуджаны, бо [робіць] не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, — грэх.