ПСАЛЬМЫ97bel_jfc
1ГОСПАД валадарыць! Няхай радуецца зямля, няхай весяліцца мноства астравоў!2Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага.3Агонь ідзе перад абліччам Ягоным і паліць наўкола супраціўнікаў Ягоных.4Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.5Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.6Апавядаюць нябёсы праведнасьць Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.7Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!8Чуе гэта Сыён і весяліцца, і радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ!9Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, над усёй зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсься па-над усімі багамі.10Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.11Сьвятло ўзыходзіць для праведніка, і радасьць — для шчырых сэрцам.12Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!