ПСАЛЬМЫ87bel_jfc

1Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.2Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.3Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)4Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».5А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго».6ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях)7І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!»