ПСАЛЬМЫ80bel_jfc
1Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.2Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!3Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!4Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!5ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш у гневе пры малітве народу Твайго?6Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязьмі напаіў іх.7Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.8Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!9Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.10Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.11Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.12Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.13Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?14Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.15Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!16Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.17Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.18Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!19А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.20ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!