ПСАЛЬМЫ7bel_jfc

1Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна.2ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,3каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!4ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,5калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны,6тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай утопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)7Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, якія ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!8І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні.9ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!10Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!11Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам,12у Бога, Які судзіць праведнага, і ў Бога, Які гневаецца штодзень [на бязбожніка].13Калі той не навернецца, Ён вострыць меч Свой, нацягнуў лук Свой і падрыхтаваў,14і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі.15Вось, [бязбожнік] зачаў злачынства, і цяжарны ліхоцьцем, і народзіць хлусьню.16Яму капаў ён і выкапаў, і сам уваліцца ў дол, які зрабіў.17Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.18Буду славіць ГОСПАДА паводле праведнасьці Ягонай і выслаўляць імя ГОСПАДА Найвышэйшага.