ПСАЛЬМЫ61bel_jfc
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.2Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!3Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!4Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.5Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях)6Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.7Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне,8Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго!9Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.