ПСАЛЬМЫ60bel_jfc

1Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,2калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў.3Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!4Ты затрос зямлёю, рашчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца!5Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці.6Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)7Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.8Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.9Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой!10Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская».11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?12Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?13Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.14З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.