ПСАЛЬМЫ51bel_jfc

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда,2калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы.3Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!4Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.5Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды.6Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.7Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.8Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.9Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.10Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.11Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.12Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.13Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа Сьвятога Твайго не забірай у мяне!14Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,15і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.16Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.17Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.18Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.19Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!20Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму.21Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.