ПСАЛЬМЫ42bel_jfc

1Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха.2Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!3Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу аблічча Бога?4Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»5Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў Дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.6Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.7Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскай, з гор Гермону, з гары Міцар я пра Цябе ўспамінаю.8Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.9Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.10Да Бога кажу я: «Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?»11Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»12Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!