ПСАЛЬМЫ41bel_jfc
1Кіраўніку хору. Псальм Давіда.2Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОСПАД збавіць яго.3ГОСПАД захавае яго і дасьць яму жыць; ён будзе шчасьлівы на зямлі, і Ты не аддасі яго на волю ворагаў ягоных.4ГОСПАД умацуе яго на ложку немачы; увесь ложак ягоны Ты пераменіш у немачы ягонай.5Я сказаў: «ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою».6Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: «Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?»7І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].8Разам [сабраўшыся], шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне:9«Слова Бэліяла вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!»10Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.11А Ты, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною і падымі мяне, каб я аддаў ім [адплату]!12З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі вораг мой радасна гукаць ня будзе,13але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.14Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і на вякі. Амэн, амэн!
No translations available.