ПСАЛЬМЫ37bel_jfc

1Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,2бо яны, як трава, хутка ссохнуць, і павянуць, як расьліна зялёная.3Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі, і захоўвай вернасьць.4Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.5Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,6і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.7Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.8Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,9бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.10Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма!11А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою.12Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі.13Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.14Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.15Меч іхні ўвойдзе ў сэрца іхняе, і лук іхні будзе зламаны.16Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.17Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД.18Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі.19Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя.20Бо загінуць бязбожнікі, і ворагі ГОСПАДА зьнікнуць, як тлустасьць авечак у дыме зьнікае.21Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.22Бо дабраслаўлёныя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя.23ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.24Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.25Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.26Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.27Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.28Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.29Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.30Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд.31Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.32Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго.33ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.34Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.35Я бачыў бязбожніка, моцнага і разгалінаванага, быццам галінастае тутэйшае дрэва,36але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.37Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.38А адступнікі будуць зьнішчаны чыста; і канец бязбожных — зьнішчэньне.39Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.40ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.