ПСАЛЬМЫ26bel_jfc

1Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.2Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!3Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.4Я не сяджу з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду хадзіць.5Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].6Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ,7каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць усе цуды Твае.8ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.9Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,10у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.11А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Вызвалі Ты мяне і зьлітуйся нада мною!12Нага мая на роўным [месцы] стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.