ПСАЛЬМЫ16bel_jfc

1Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.2Кажу я да ГОСПАДА: «Ты — Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою».3Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.4Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.5ГОСПАД — частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.6[Меральныя] шнуры мае прайшлі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.7Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.8Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.9Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,10бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.11Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.