ПСАЛЬМЫ149bel_jfc
1Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!2Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!3Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!4Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.5Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.6Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,7каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,8каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,9каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!