ПСАЛЬМЫ14bel_jfc

1Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.2Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.3Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!4Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць?5І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!6Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае.7Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!