ПСАЛЬМЫ137bel_jfc

1Каля рэк Бабілонскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.2На вербах сярод яго мы павесілі гусьлі нашыя.3Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: «Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!»4Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў зямлі чужой?5Калі я забудуся пра цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца пра мяне правіца мая!6Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць пра цябе, калі не ўзьніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!7Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»8Дачка Бабілону, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!9Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.