ПСАЛЬМЫ128bel_jfc

1Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.2Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!3Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.4Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.5І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,6і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!