ПСАЛЬМЫ127bel_jfc

1Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.2Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.3Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.4Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.5Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.