ПСАЛЬМЫ125bel_jfc
1Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.2Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.3Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.4Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.5Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!