ПСАЛЬМЫ118bel_jfc

1Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!2Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!3Няхай скажа дом Аарона, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!4Няхай скажуць тыя, што баяцца ГОСПАДА, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!5У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.6ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?7ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.8Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на чалавека.9Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.10Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх.11Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх.12Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх.13Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне.14ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім.15Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.16Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.17Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.18Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў.19Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА.20Вось брама ГОСПАДА; праведнікі ўвойдуць праз яе.21Буду славіць Цябе, бо Ты адказаў мне і стаўся збаўленьнем маім!22Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.23Ад ГОСПАДА гэта сталася, і [гэта] цуд у вачах нашых!24Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!25Прашу, ГОСПАДЗЕ, збаў цяпер! Прашу, ГОСПАДЗЕ, дай посьпех цяпер!26Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя ГОСПАДА; мы дабраслаўляем вас з Дому ГОСПАДА.27ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную [ахвяру] да рагоў ахвярніку!28Ты — Бог мой, Цябе я буду славіць, Цябе, Божа мой, вывышаць!29Слаўце ГОСПАДА, бо Ён — добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!