ПСАЛЬМЫ114bel_jfc

1Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага,2стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.3Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.4Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.5Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?6Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?7Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба,8Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.