ПСАЛЬМЫ110bel_jfc
1Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»2Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: «Мей уладу сярод ворагаў тваіх!»3Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.4Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».5Госпад праваруч цябе ў дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,6будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.7Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.