ПСАЛЬМЫ106bel_jfc
1Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.2Хто выкажа магутнасьць ГОСПАДА, дасьць пачуць усю хвалу Ягоную?3Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.4Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,5каб я ўгледзеў дабро выбранцаў Тваіх, каб я радаваўся радасьцю народу Твайго, каб хваліўся разам са спадчынаю Тваёю!6Саграшылі мы разам з бацькамі нашымі, правініліся і адступіліся.7Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласэрнасьці Тваёй, бунтаваліся каля мора, пры моры Чырвоным.8Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.9Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.10I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.11І пакрылі воды прыгнятальнікаў іхніх, ніводзін з іх не застаўся.12І хоць яны паверылі словам Ягоным і сьпявалі хвалу Яму,13але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.14І зажадалі жаданьнем у пустыні, і выпрабоўвалі Бога ў [зямлі] бязьлюднай.15І Ён даў ім тое, чаго хацелі, і спаслаў зьнемажэньне ў душу іхнюю.16I пазайздросьцілі Майсею ў табары, і Аарону, сьвятому ГОСПАДА.17Расчынілася зямля, і праглынула Датана, і пакрыла грамаду Авірама,18і загарэўся агонь пад грамадою іхняю, полымя спаліла бязбожнікаў.19Яны зрабілі цяля пад Харэвам і пакланяліся перад літым [ідалам];20і замянілі Славу сваю на вобраз вала, які есьць траву.21Яны забыліся на Бога, Збаўцу свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце,22цуды ў зямлі Хама, страшныя [рэчы] каля мора Чырвонага.23І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.24І пагрэбавалі яны зямлёй пажаданай, не паверылі словам Ягоным.25І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.26І Ён падняў руку Сваю на іх, каб пападалі яны ў пустыні,27і пападала насеньне іхняе сярод народаў, І Ён расьцярушыўіх па зямлі.28І яны далучыліся да Баал-Пэгора, і елі ахвяры мёртвых,29і злавалі [Яго] дзеяньнямі сваімі, і абрынулася на іх пляга.30І паўстаў Пінхас, і спынілася пляга.31І залічана яму гэта за праведнасьць з пакаленьня ў пакаленьне на вякі.32І ўгнявілі яны [Бога] каля водаў Мэрывы, і з-за іх пацярпеў Майсей,33бо бунтаваліся супраць духа ягонага, і ён неразважна гаварыў вуснамі сваімі.34Яны ня зьнішчылі народаў, як ім казаў ГОСПАД,35і зьмяшаліся з паганамі, і навучыліся справаў іхніх,36і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю,37і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам,38і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві.39І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.40І распаліўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і абрыдла Яму спадчына Ягоная.41І Ён аддаў іх у рукі паганаў, і запанавалі над імі тыя, што ненавідзелі іх.42І ўціскалі іх ворагі іхнія, і яны скарыліся пад рукою іхняю.43Шмат разоў Ён выратоўваў іх, але яны бунтаваліся ў задумах сваіх і паніжаны былі за беззаконьне сваё.44Але Ён глянуў на іх у горы іх, пачуўшы галашэньне іхняе,45і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,46і Ён даў літасьць да іх перад абліччам усіх, што паняволілі іх.47Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, і зьбяры нас ад паганаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё і хваліліся славай Тваёю!48Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і на вякі! І няхай скажа ўвесь народ: «Амэн! Альлелюя!»