ПРЫПОВЕСЬЦІ30bel_jfc
1Словы Агура, сына Якэ, выслоўі, якія сказаў чалавек гэты да Ітыэля, да Ітыэля і Укаля:2Бо я найдурнейшы між людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,3не навучыўся я мудрасьці і ведаў сьвятых ня ведаю.4Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ведаеш ты?5Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.6Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе і ня стаўся ты падманшчыкам.7Дзьве рэчы прашу ў Цябе, не адмаўляй мне перш, чым памру:8марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,9каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.10Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.11[Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,12пакаленьне, якое чыстае ў вачах сваіх, але не абмытае ад бруду свайго,13пакаленьне, у якога пыхлівыя вочы і павекі ўзьнятыя,14пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісканых на зямлі і гаротных між людзей.15У п’яўкі дзьве дачкі: «давай» і «давай». Вось тры ненасытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»:16адхлань і чэрава няплоднае, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «Досыць».17Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.18Вось тры [рэчы], дзівосныя для мяне, і чатырох не разумею:19шляху арла ў небе, шляху зьмяі на скале, шляху карабля сярод мора і шляху мужчыны да дзяўчыны.20Такі самы шлях жанчыны чужаложнай: зьела, абцёрла вусны свае і кажа: «Я не зрабіла благога».21Дзеля трох трасецца зямля, і чатырох яна зьнесьці ня можа:22слугі, калі ён валадарыць, бязглуздага, калі ён насычаецца хлебам,23ганебнай жанчыны, калі яна замуж выходзіць, і нявольніцы, калі яна спадкуе па гаспадыні сваёй.24Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых:25мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашваюць хлеб свой,26даманы — народ не магутны, але стаўляюць дамы свае на скале,27няма валадара ў саранчы, але ўсе выходзяць шыхтавана,28павук лапкамі чапляецца, але вось, ён у палацы валадара.29Вось трое крочаць паважна, і чацьвёра паважна ходзяць:30леў, магутнейшы між зьвярамі, ні перад кім не саступае,31конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.32Калі вывышаешся бяздумна або калі задумаў ліхое, [палажы] руку сваю на вусны.33Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.