ПРЫПОВЕСЬЦІ27bel_jfc
1Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.2Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.3Камень цяжкі і пясок важкі, але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.4Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?5Лепш адкрытае дакараньне, чым схаваная любоў.6Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.7Душа насычаная топчацца па мёдзе, а душы галоднай усё горкае салодкае.8Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё.9Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.10Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.11Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.12Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.13Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.14Таму, хто рана раніцаю гучным голасам дабраслаўляе бліжняга свайго, палічаць гэта за праклён.15Няспыннае капаньне [праз дах] у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — аднолькавыя.16Хто [спрабуе] схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе.17Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.18Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.19Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.20Адхлань і пекла ненасытныя, і вочы чалавека ненасытныя.21Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.22Хоць будзеш таўчы неразумнага таўкачом паміж зерня ў ступе, дурнота ягоная не адыйдзе ад яго.23Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх,24бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?25Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў.26Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле.27І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.