ПРЫПОВЕСЬЦІ25bel_jfc
1Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.2Слава Божая — утоіць справу, а слава валадароў — дасьледаваць справу.3Высокасьць неба, глыбокасьць зямлі і сэрца валадароў недасьледныя.4Аддзялі жужаль ад срэбра, і выйдзе ў майстра начыньне.5Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.6Не ўзьвялічвай сябе перад абліччам валадара і на месцы вялікіх ня стой,7бо лепш, калі скажуць табе: «Узьніміся вышэй», чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае.8Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.9Вядзі спрэчку з бліжнім тваім і не выяўляй таямніцу іншага,10каб той, хто пачуе, не ўпікнуў цябе, і каб не зьвярнулася [супраць] цябе гаворка твая.11Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.12Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.13Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.14Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.15Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку.16[Як] знайшоў мёд, еш, колькі трэба табе, каб ты не пераеў і не званітаваў.17Стрымай нагу тваю ад дому бліжняга твайго, каб ты не надакучыў яму і каб ён не ўзьненавідзеў цябе.18Як мачуга, меч і вострая страла, так чалавек, які кажа фальшывае сьведчаньне супраць бліжняга свайго.19Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства.20Як здымаць адзеньне ў халодны дзень, як [ліць] воцат на салетру, так сьпяваць песьні засмучанаму сэрцу.21Калі ненавісьнік твой галодны, накармі яго хлебам, калі смагне, напаі яго вадою,22бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.23Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка [прыносіць] гнеў на тварах.24Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.25Як халодная вада для стомленай душы, так добрыя весткі з далёкага краю.26Як скаламучанае жарало і зьнішчаная крыніца, так праведнік, які падае перад бязбожнікам.27Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.28Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.
No translations available.