ПРЫПОВЕСЬЦІ16bel_jfc
1Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка.2Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.3Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.4Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.5Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.6Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.7Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.8Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.9Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.10Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны.11Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная.12Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.13Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць.14Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.15У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.16Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.17Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю.18Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.19Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.20Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы.21Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.22Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства.23Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў.24Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.25Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці.26Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго.27Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь палючы.28Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.29Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,30прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, крывіць губы свае, робячы ліха.31Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.32Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.33Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.