ФІЛІМОНА1bel_jfc
1Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — Філімону, улюбёнаму і супрацоўніку нашаму,2і ўлюбёнай Апфіі, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе, і хатняй царкве тваёй:3ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.4Дзякую Богу майму, заўсёды ўзгадваючы пра цябе ў малітвах маіх,5чуючы пра любоў тваю і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,6каб супольнасьць веры тваёй была дзейснай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце Ісусе.7Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.8Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што прыстойна [рабіць],9лепш праз любоў прашу я, ня хто іншы, як Павал, староста, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста.10Прашу цябе адносна дзіцяці майго Анісіма, якога я нарадзіў у путах маіх,11што быў некалі некарысны для цябе, а цяпер патрэбны табе і мне.12Яго я паслаў, а ты яго, як мае ўнутранасьці, прыймі.13Хацеў я яго пры сабе трымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў путах за Эвангельле,14але без твае згоды нічога не хацеў зрабіць, каб дабро тваё не з прынукі было, а з добрае волі.15Бо можа ён дзеля таго на гадзіну адыйшоў, каб ты атрымаў яго назаўсёды,16ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўлюбёнага, асабліва для мяне, а тым больш для цябе — і паводле цела, і ў Госпадзе.17Дык калі маеш мяне за супольніка, прыймі яго, як мяне.18А калі ён чым скрыўдзіў цябе або вінен, лічы гэтае на мне.19Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне вінны.20Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой унутранасьці мае ў Госпадзе.21Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.22А таксама падрыхтуй для мяне гасподу, бо спадзяюся, што праз малітвы вашыя буду вам падараваны.23Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысьце Ісусе,24Марк, Арыстарх, Дэмас, Лука, супрацоўнікі мае.25Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амэн.