ЛЯВІТ21bel_jfc

1І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: “Няхай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго.2Толькі да блізкіх сваякоў, да бацькі свайго і маці сваёй, сына свайго і дачкі сваёй, і брата свайго,3і сястры сваёй, дзяўчыны, што жыве пры ім незамужняя, можна яму [дакранацца і] занячысьціць сябе.4І няхай не занячысьціць сябе сьвятар з прычыны сваякоў жонкі сваёй, бо было б гэта зьнявагаю.5Ня будуць яны стрыгчы галавы сваёй і ня будуць галіць краёў барады, і на целе сваім ня будуць рабіць нарэзаў.6Сьвятымі будуць яны перад Богам сваім і ня будуць паганіць імя Бога свайго, бо яны складаюць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ, хлеб Богу свайму, таму мусяць яны быць сьвятымі.7Ня возьмуць яны за жонку распусьніцы або зьняслаўленай; ня возьмуць жанчыны, выгнанай мужам, бо яны пасьвячоныя для Бога свайго.8Будзеш уважаць яго за асьвячонага, бо ён складае хлеб Богу твайму. Няхай будзе ён сьвяты для цябе, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які асьвячае вас.9Калі дачка сьвятара паганіць сябе распустаю і няславіць імя бацькі свайго, будзе яна спалена ў агні.10Сьвятар вялікі паміж братоў сваіх, галава якога была па­мазана алеем, і рукі якога напоўненыя [на сьвятарства], і які апрануты ў шаты сьвятыя, ня будзе распускаць валасоў сваіх і разьдзіраць шатаў сваіх,11і ня будзе ён набліжацца да ніводнага памёршага, ня можа ён занячысьціцца [нават] з прычыны бацькі свайго і маці.12Ня будзе ён выходзіць са сьвятыні і не апаганіць сьвятыню Бога свайго, бо ён памазаны алеем памазаньня для Бога свайго. Я — ГОСПАД.13За жонку возьме ён толькі дзяўчыну.14Ня возьме за жонку ані ўдавы, ані разьведзенай, ані зьняслаўленай, ані распусьніцы, але возьме за жонку дзяўчыну спасярод народу свайго.15І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод народу свайго, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго”».16І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:17«Прамоў да Аарона, кажучы: “Ніхто з насеньня твайго ў пакаленьнях іхніх, у якога на целе будзе загана, не павінен набліжацца, каб складаць ахвяру для Бога свайго.18Ніхто, у каго на целе загана, не павінен набліжацца, ані сьляпы, ані кульгавы, ані той, хто мае скалечаны твар, ані някшталтны,19ані той, хто мае зламаную нагу або зламаную руку,20ані гарбаты, ані кволы, ані той, хто мае бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані паршывы, ані той, хто мае пашкоджаныя яечкі.21Ніводзін чалавек з нашчадкаў Аарона сьвятара, у якога на целе загана, не павінен набліжацца, каб складаць ахвяру агнявую ГОСПАДУ; ён мае загану, не павінен ён набліжацца, каб складаць ахвяру хлеба для Бога свайго.22Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і са сьвятога сьвятых.23Толькі ня будзе ён увахо­дзіць за заслону і ня будзе падыходзіць да ахвярніка, бо мае загану. Ня будзе ён паганіць сьвятыню Маю, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх”».24І Майсей прамовіў гэта да Аарона, да сыноў ягоных і да ўсіх сыноў Ізраіля.