ЛЯВІТ11bel_jfc

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы ім:2«Прамоўце да сыноў Ізраіля, кажучы: “Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якіх можаце есьці.3Кожную жывёлу, у якой раздвоеныя капыты і глыбокі разрэз на капыце, і якая жуе жвайку, можаце есьці.4Але з тых, якія маюць раздвоеныя капыты і якія жуюць жвайку, ня ешце вярблюда, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для вас;5дамана, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для вас;6зайца, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для вас;7і сьвіньню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для вас.8Мяса іхняе ня ешце і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.9Гэта будзеце есьці з усяго, што ёсьць у вадзе: усё ў ва­дзе, што мае плаўнік і луску, ці ў моры, ці ў рацэ, можаце есьці.10Але ўсё, што ня маеплаўніка і лускі, ці ў моры, ці ў рацэ, з усяго, што плавае ў вадзе, і з усякай душы жывой, якая ў вадзе, агідныя яны для вас.11Яны будуць агідай для вас. Ня ешце мяса іхняга і высьцерагайцеся падліны іхняй.12Усе [жывёлы] ў вадзе, якія ня маюць плаўніка і лускі, будуць для вас агіднымі.13З птушак будзеце вы бры­дзіцца, бо яны — агіда для вас, і ня будзеце есьці арла, грыфа і марскога арла,14каршука і сокала з [усімі] гатункамі яго,15крумкачоў усякіх гатункаў яго,16страуса, савы, чайкі і ястрабаў усякіх гатункаў,17пугача, рыбалова, ібіса,18лебедзя, пэлікана і сыча,19чаплі, буслоў усякіх гатункаў, удода і кажана.20Усе жужлы крылатыя, якія на чатырох [нагах], агіднымі будуць для вас.21Але спаміж жужлаў крылатых, якія ходзяць на чатырох [нагах], будзеце есьці толькі тых, у якіх галені вышэй за ногі, каб маглі скакаць па зямлі.22Спаміж іх ешце саранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь усіх гатункаў і хагаб усіх гатункаў.23Усе іншыя гатункі жужлаў крылатых, якія на чатырох [нагах], будуць для вас агідныя.24Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.25І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.26Кожная жывёла, якая мае капыты раздвоеныя, але ня мае разрэзу і не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас. Кожны, хто дакранецца яе, станецца нячыстым.27З усіх жывёлаў, якія ходзяць на чтырох [нагах], тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара.28І той, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо яны нячыстыя для вас.29Спаміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстыя крот, мыш і яшчаркі ўсіх гатункаў,30анака, хамэлеон, летаа, хамэт і тыншамэт.31Усе яны нячыстыя спаміж малых жывёлаў. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.32І ўсё, на што ўпадзе нейкая з іх нежывая, будзе нячыстым, усякі посуд драўляны, адзеньне, скура, мяшок, усякая рэч, якою карыстаюцца. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.33А посуд гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе ўнутры нячысты, і яго трэба разьбіць.34Кожная страва, якую ясьцё, калі на яе выцячэ вада [з таго посуду], будзе нячыстай, і ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, будзе нячыстае.35Усё, на што ўпадзе падліна іхняя, будзе нячыстым. Печ ці грубка маюць быць зьнішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.36Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты.37Калі нешта ад падліны іхняй упадзе на насеньне, якое маюць сеяць, яно будзе чыстае.38Але калі зерне было мокрае, і ўпала на яго падліна іхняя, яно будзе для вас нячыстым.39Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, той, хто дакрануўся падліны яе, будзе нячысты да вечара.40Калі хто зьесьць падліну тую, няхай памые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара. І той, хто будзе несьці падліну тую, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.41Усякая малая жывёліна, якая поўзае па зямлі — гэта брыдота, нельга яе есьці.42Усё, што поўзае па зямлі на жываце, і ўсё, што ходзіць на чатырох нагах, або мае шмат ног, або цягнецца па зямлі, ня ешце гэтага, бо гэта брыдота.43Не паганьце душаў вашых усялякімі паўзунамі і не дакранайцеся да іх, каб ня сталіся нячыстымі.44Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш. Асьвячайцеся і будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Не паганьце душаў вашых нейкім паўзуном, які поўзае па зямлі,45бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць для вас Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты!46Гэта вось закон адносна быдла і птушак і ўсякай душы жывой, якая жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,47каб вы адрозьнівалі, што чыстае, а што нячыстае, і [ведалі], што маеце есьці, а што нельга есьці».