ПЛАЧ3bel_jfc

1Я — той муж, які бачыў гора ад кію гневу Ягонага.2Ён вёў мяне і прывёў у цемру, а не ў сьвятло.3Толькі супраць мяне Ён павярнуўся. Ён зьвярнуў руку Сваю на мяне ўвесь дзень.4Ён зьнішчыў цела маё і скуру маю, патрушчыў косткі мае.5Ён забудаваў [агароджай] мяне і атачыў жоўцю і гаротаю,6пасадзіў мяне ў месца цёмнае, як памерлых даўно.7Ён абгарадзіў мяне, і я ня выйду; Ён зрабіў цяжкімі кайданы мае.8Нават калі я крычу і малю, Ён спыняе малітву маю.9Ён абгарадзіў шляхі мае часанымі камянямі, скрывіў сьцежкі мае.10Ён для мяне — як мядзьведзь, што цікуе, як леў у засадзе.11Ён забраў шляхі мае і разьдзёр мяне, пакінуў мяне спустошаным.12Ён нацягнуў лук свой і паставіў мяне як мэту для стралы,13пусьціў у ныркі мае стрэлы з сагайдаку Свайго.14Я стаў насьмешкай для ўсяго народу свайго, прыпеўкаю іхняй увесь дзень.15Ён насыціў мяне горкімі травамі, напаіў мяне палыном,16пакрышыў зубы мае жвірам, выкачаў мяне ў попеле.17Ён аддаліў душу маю ад супакою, я забыўся пра добрае.18І я сказаў: «Загінула сіла мая і спадзяваньне маё на ГОСПАДА».19Узгадай нядолю маю і гаротнасьць маю, палын і жоўць.20Узгадваючы, узгадвае [пра Цябе] і гнецца ў-ва мне душа мая.21Я вяртаю гэта да сэрца майго, і дзеля гэтага я спадзяюся.22Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.23Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.24«ГОСПАД — гэта частка мая, — казала душа мая, — дзеля гэтага я спадзяюся на Яго».25Добры ГОСПАД да тых, якія на Яго спадзяюцца, да душы, якая шукае Яго.26Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ад ГОСПАДА.27Добра для чалавека, які носіць ярмо ў маладосьці сваёй.28Няхай ён сядзіць самотна і маўчыць, бо Ён узлажыў на яго [ярмо].29Няхай закрые пылам вусны свае, можа, ёсьць [яшчэ] надзея.30Няхай падставіць шчаку таму, які б’е яго, няхай насыціцца ганьбаю,31бо не адкідае на вякі Госпад,32бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй,33бо не з [жаданьня] сэрца Свайго Ён прыгнятае і дае пакуты сынам чалавечым.34Калі топчуць пад нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі,35калі перакручваюць суд для чалавека перад абліччам Найвышэйшага,36калі блытаюць чалавека ў справе [судовай], хіба Госпад ня бачыць [гэта]?37Хто той, які скажа, і [так] станецца, а Госпад [пра гэта] не загадаў?38Ці ня з вуснаў Найвышэйшага выходзіць ліха і дабро?39Чаму наракае чалавек, які жыве? Няхай чалавек [наракае] на грахі свае.40Будзем шукаць і дасьледаваць шляхі свае, і вернемся да ГОСПАДА.41Узьнясем сэрцы нашыя і далоні да Бога ў небе.42Мы адступіліся і збунтаваліся, Ты не дараваў.43Ты закрыў Сябе гневам і перасьледаваў нас, забіваў і не шкадаваў.44Ты закрыў Сябе хмараю, каб не дайшла малітва [да Цябе].45Ты ўчыніў нас сьмецьцем і агідаю паміж народамі.46Разьзявілі на нас пашчы свае ўсе ворагі нашыя.47Страх і яма сталіся ў нас, спусташэньне і загуба.48Струмяні вады цякуць з вока майго з прычыны загубы дачкі народу майго.49Вока маё выліваецца безупынна, няма палёгкі,50аж пакуль ня ўзгляне і ня ўбачыць ГОСПАД з неба.51Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак гораду майго.52Палюючы, палююць на мяне, як на птушку, ворагі мае без прычыны.53Кінулі ў яму жыцьцё маё і кідалі ў мяне камяні.54Воды паліліся на галаву маю, я сказаў: “Я загінуў”.55Я клікаў імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, з ямы найглыбейшай.56Ты чуў голас мой. Не закрывай вуха Тваё ад уздыханьня майго, ад ляманту майго.57Ты наблізіўся [да мяне] ў дзень, калі я клікаў Цябе. Ты сказаў: “Ня бойся”.58Ты бараніў мяне, Госпадзе, у справе душы маёй, Ты адкупіў жыцьцё маё.59Ты бачыў, ГОСПАДЗЕ, крыўду маю, судзі суд мой.60Ты бачыў усю помсту іхнюю, усе намеры іхнія супраць мяне.61Ты чуў ганьбаваньне іхняе, ГОСПАДЗЕ, усе намеры іхнія супраць мяне,62вусны тых, якія паўсталі на мяне, і разважаньні іхнія супраць мяне ўвесь дзень.63Паглядзі, як яны сядаюць і ўстаюць, а я — прыпеўка для іх.64Вярні ім аднагароду, ГОСПАДЗЕ, паводле справаў рук іхніх.65Дай ім смутак сэрца, праклён Твой [няхай будзе] на іх.66Перасьледуй [іх] у гневе і зьнішчы іх з-пад неба ГОСПАДАВАГА.