ЯНА16bel_jfc
1Гэта сказаў Я вам, каб вы ня згоршыліся.2Будуць выключаць вас з сынагогаў; нават прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што выконвае служэньне Богу.3І гэтак учыняць вам, бо не пазналі ані Айца, ані Мяне.4Але Я сказаў вам гэта, каб, калі прыйдзе тая гадзіна, вы памяталі, што Я сказаў вам; а не казаў вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.5Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”6Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае.7Але Я праўду кажу вам: карысьней для вас, каб Я адыйшоў; бо калі Я не адыйду, Абаронца ня прыйдзе да вас, а калі пайду, пашлю Яго да вас,8і Ён, прыйшоўшы, будзе дакараць сьвет у грэху, праведнасьці і судзе;9у грэху, што ня вераць у Мяне;10у праведнасьці, што Я да Айца Майго іду, і ўжо ня ўбачыце Мяне;11а ў судзе, што князь сьвету гэтага асуджаны.12Яшчэ шмат што маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце перанесьці.13Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.14Ён праславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.15Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; таму Я сказаў, што з Майго возьме і вам абвесьціць.16Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».17Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»18Тады гаварылі: «Што гэта значыць, што Ён кажа: “Крыху”? Ня ведаем, што гаворыць».19Тады зразумеў Ісус, што хацелі спытацца ў Яго, і сказаў ім: «Ці пра тое пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”?20Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы сумныя будзеце, але смутак ваш радасьцю станецца.21Жанчына, калі нараджае, мае смутак, бо прыйшла яе гадзіна, але, калі народзіць дзіця, дык ужо ня памятае пра гора ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек у сьвет.22Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.23І ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні пра што. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пра што папросіце Айца ў імя Маё, Ён дасьць вам.24Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.25Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.26У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,27бо Сам Айцец сябруе з вамі, бо вы пасябравалі са Мною і паверылі, што Я ад Бога зыйшоў.28Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца».29Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Вось, Ты цяпер адкрыта гаворыш і прыказкі аніякай не кажаш.30Цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў».31Адказаў ім Ісус: «Цяпер верыце?32Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.33Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».