ЁЎ39bel_jfc
1Ці ты ведаеш час пароду дзікіх козаў у скалах, або сачыў за пародамі ланяў?2Ці ты лічыш месяцы цяжарнасьці іхняй, або ведаеш час іх нараджэньня?3Схіляюцца яны, родзячы дзяцей сваіх, і вызваляюцца ад болю нараджэньня.4Дзеці іхнія набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.5Хто пусьціў дзікага асла на свабоду, і хто разьвязаў путы ягоныя?6Я даў яму дом у пустыні, і на зямлі салёнай прызначыў жытло яму.7Ён сьмяецца з гармідару гораду і ня чуе крыку паганятага,8на гарах знаходзіць сабе пашу і шукае ўсякую зеляніну.9Ці захоча аднарог служыць табе, ці пераначуе ён пры ясьлях тваіх?10Ці ты можаш прывязаць аднарога вяроўкаю да плуга, ці будзе ён араць лагчыны за табою?11Ці ты паверыш у вялікую сілу ягоную, і даручыш яму працу тваю?12Ці паверыш яму, што ён верне зерне тваё і зьбярэ на ток?13Крылы страуса радасна махаюць, але ці яны такія, як крылы і пер’е бусла?14Бо ён пакідае яйкі свае на зямлі, і яны грэюцца ў пяску,15і забываецца ён, што можа нага стаптаць іх і зьвер палявы раздушыць.16Нячулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не ягоныя, і не трывожыцца ён, што праца ягоная можа быць дарэмнай,17бо пазбавіў яго Бог мудрасьці і ня даў яму розуму.18А калі прыйдзе час, і ён падыме ўгору крылы, тады ён сьмяецца з каня і вершніка ягонага.19Ці ты даеш каню сілу? Ці ты ахінаеш шыю ягоную грывай?20Ці ты прымусіш бегчы яго, як саранчу? Велічнае іржаньне ягонае жах наводзіць.21Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі.22Ён сьмяецца над страхам, не палохаецца, і не ўцякае перад мячом.23Калі гучыць над ім сагайдак, вострыва дзіды, ці рагаціны,24ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы.25На гук трубы іржэ: “І-га-га!” і здалёку ён вычувае бітву, воклічы князёў і крык [ваенны].26Ці паводле разуменьня твайго лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень?27Ці паводле загаду твайго падымаецца арол, і на вышынях робіць гняздо сваё?28Ён жыве на скалах і [там] начуе, на вяршынях скальных замчышча ягонае.29Адтуль выгледжвае ён сабе ежу, вочы ягоныя бачаць далёка,30а птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе толькі забіты, там і ён».31І адказаў ГОСПАД Ёву, і сказаў:32«Ці той, хто спрачаецца з Усемагутным, будзе вучыць? Той, хто вінаваціць Бога, няхай адкажа».33І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў:34«Вось, я, нікчэмны, што магу Табе адказаць? Я кладу руку маю на вусны мае.35Раз я гаварыў, і гэтага не паўтару, і другі раз, але нічога не дадам».