ЁЎ37bel_jfc

1Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.2Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных.3Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі.4За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго.5Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.6Ён гаворыць сьнегу: “Зыйдзі на зямлю”, залеве дажджовай: “Будзь залевай дажджу вялікага”.7Ён кладзе пячатку на руку кожнага чалавека, каб усе людзі ведалі справы Ягоныя.8І зьвер хаваецца ў логавішча і жыве ў пячоры сваёй.9З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы — холад.10З подыху Божага зьяўляецца лёд, і паверхня вады ільдом сьціскаецца.11Вільгацьцю Ён напаўняе аблокі, і хмары разганяе сьвятлом Сваім.12І асьвятляе яно ўсё кругом паводле волі Ягонай, каб рабіць усё, што загадае Ён на абліччы сусьвету.13Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго.14Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя.15Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом?16Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?17Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага?18Ці ты з Ім расьцягнуў аблокі, моцныя, як люстэрка, адлітае [з мэталю]?19Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры ня можам прадставіць [справу нашую].20Хто раскажа Яму тое, што я прамаўляю? Ці скажа хто Яму, каб ня быць зьнішчаным?21І цяпер ня бачым мы сьвятла за хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх.22З поўначы прыходзіць [яснасьць] залатая, і вакол Бога — велічнасьць страшлівая.23Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.24Дзеля таго няхай баяцца Яго людзі, бо Ён не зважае на ўсіх мудрых сэрцам».