ЁЎ36bel_jfc

1І працягваў Элігу, і сказаў:2«Пачакай мяне трохі, і я пакажу табе, што маю яшчэ словы пра Бога.3Пачну здалёк навучаньне маё, і Творцу майму аддам праведнасьць.4Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і з табою я дасканалы ў веданьні.5Вось, Бог магутны і не адкідае нікога, Ён магутны моцай сэрца.6Ён не дае жыць бязбожніку, але дае суд убогаму.7Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца.8І калі яны закаваныя ў кайданы і зьвязаныя путамі гора,9Ён паказвае ім учынкі іхнія і злачынствы іхнія, што яны памножыліся.10І Ён адкрывае вуха іхняе, каб навучыць іх, і гаворыць ім, каб адвярнуліся ад ліхоты.11Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, яны пражывуць дні свае ў дабрабыце і гады свае — у прыемнасьці.12А калі не паслухаюцца, тады загінуць ад дзіды і памруць з нястачы веданьня.13Крывадушнікі склада­юць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы].14У марнасьці памірае душа іхняя і жыцьцё іхняе між распусьнікамі.15Ён ратуе ўбогага з уціску ягонага і адкрывае вуха ягонае ў трывозе.16Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.17Але ты поўны меркаваньняў бязбожных, і чакаюць цябе суд і вырак.18Няхай не зьвядзе цябе гнеў, і вялікі выкуп няхай ня скрывіць [шляхоў] тваіх.19Ці ў няшчасьці крык твой дапаможа або намаганьні сілы тваёй?20Не жадай тае ночы, калі народы паднімаюцца з месцаў сваіх.21Сьцеражыся, каб не зьвярнуўся да злачынства, бо праз яго ты спазнаеш гора.22Вось, Бог узьвялічаны ў моцы Сваёй. Які настаўнік падобны да Яго?23Хто можа вызначыць шляхі Ягоныя? І хто можа сказаць Яму: “Ты ўчыніў зло”?24Памятай, каб услаўляць учынкі Ягоныя, пра якія сьпяваюць людзі.25Усе людзі бачаць гэта, кожны прыглядаецца здалёк.26Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны.27Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай.28Яны цякуць з хмараў і выліваюцца на многіх людзей.29Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?30Вось, Ён расьцягнуў вакол Сябе сьвятло Сваё і закрывае глыбіні мора.31Адтуль Ён судзіць народы, і шчодра корміць іх.32У руках Сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, куды цэліць.33Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе.