ЁЎ27bel_jfc
1І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў:2«На жыцьцё Бога, Які адкінуў суд мой, і на Усемагутнага, Які да горычы давёў душу маю,3пакуль яшчэ трывае дыханьне ў-ва мне, і пакуль Дух Божы ў ноздрах маіх,4ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня будзе гаварыць хлусьні.5Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй.6У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго.7Няхай будзе як бязбожнік вораг мой, і той, хто паўстае супраць мяне — як злачынца.8Якая надзея крывадушніка, калі ён будзе адсечаны, калі Бог забярэ душу ягоную.9Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда?10Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і клікаць Бога ўвесь час?11Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Усемагутнага.12Вось, вы ўсё гэта бачылі, дык навошта пустая гаворка?13Такая вось доля чалавека ліхога і спадчына крыўдзіцеля, якую атрымаюць яны ад Усемагутнага.14Калі памножацца сыны ягоныя, упадуць ад мяча, і нашчадкі ягоныя не насыцяцца хлебам.15Хто застанецца ад іх, тых зьнішчыць зараза, і ўдовы ягоныя ня будуць плакаць.16Калі назьбірае ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзеньня, як гліны,17ён, прыгатуе, але апранецца праведнік, і срэбра падзеліць нявінны.18Пабудаваў ён, як павук, дом сабе, і як вартаўнік зрабіў сабе будан.19Багатым кладзецца спаць, і такім не ўстае, расплюшчыць вочы свае — і няма нічога.20Ахопяць яго жахі, як паводка, і ўначы схопіць яго бура.21Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага.22Ён кіне яго і не пашкадуе, хоць будзе ўцякаць з рукі Ягонай.23Будуць пляскаць над ім рукамі сваімі і засьвішчуць над ім на кожным месцы.