ЁЎ20bel_jfc

1І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў:2«Вось, разважаньні мае прынукаюць адказваць, і неспакой у-ва мне.3Упіканьне, якім мяне зьневажаў, я выслухаў, і дух розуму майго паказвае мне.4Ці ня ведаеш ты, што ад пачатку, як нарадзіўся чалавек на зямлі,5радасьць злачынцаў кароткая, і пацеха бязбожных на момант толькі.6Калі пыха ягоная падымецца да неба, і галава ягоная дакранецца хмараў,7як гной прападзе ён, і тыя, што бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?”8Як сон прамінае ён, і не знайсьці, пралятае, быццам марыва начное.9Вока, якое бачыла яго, ужо ня ўбачыць яго, і месца ягонае ня ўбачыць яго болей.10Сыны ягоныя прасіць будуць ласкі ва ўбогіх, і рукі ягоныя аддадуць маёмасьць сваю.11Косткі ягоныя, поўныя сілы маладосьці, разам з ім будуць спаць у парахне.12Калі салодкае ў вуснах ягоных зло, схаванае пад языком ягоным,13і будзе ён шкадаваць яго, і ня кіне яго, але будзе трымаць у вуснах сваіх,14тады хлеб у жываце ягоным пераменіцца ў жоўць зьмяіную.15Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага.16Праглыне ён атруту зьмяіную, і заб’е яго язык гадзюкі.17Ня ўбачыць ён ручаёў алею, рэк, якія мёдам і малаком ацякаюць.18І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.19Бо ён крыўдзіў і не зважаў на ўбогіх, рабаваў дамы, якія не будаваў.20Ніколі не наядаўся жывот ягоны, і ніколі ня мог ён дагадзіць прагавітасьці сваёй.21Нічога не заставалася з-за абжорства ягонага, і таму не застанецца нічога з маёмасьці ягонай.22Калі наесца, цесна яму будзе, і ўсякая бяда будзе нападаць на яго.23Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.24Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і патрапіць пад лук мядзяны.25Страла паб’е цела ягонае і пячонку ягоную, і нахлынуць на яго рэчы страшныя.26Цемра захаваная для яго, і будзе паліць яго агонь, які ніхто не разьдзьмухвае, і тое, што засталося ў намёце ягоным, будзе зьнішчана.27Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго.28Будзе зьнішчаны ўраджай дому ягонага, і разальецца ў дзень гневу Божага.29Такая доля перад Богам чалавека бязбожнага і спадчына, прызначаная для яго Богам».