БЫЦЬЦЁ11bel_jfc
1І была на ўсёй зямлі адна мова і адны словы.2І сталася, калі яны вандравалі з усходу, знайшлі раўніну ў зямлі Шынаар і там пасяліліся.3І сказалі яны адзін аднаму: «Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём». І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.4І сказалі яны: «Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччы ўсёй зямлі».5І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя.6І сказаў ГОСПАД: «Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх у-ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.7Давайце зыйдзем і памяшаем там мову іхнюю, каб не маглі разумець мовы адзін аднаго».8І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад.9Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсёй зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі.10Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу.11І жыў Сэм па нараджэньні Арпахшада пяцьсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.12І Арпахшад жыў трыццаць пяць гадоў, і нарадзіў Шэляха.13І жыў Арпахшад па нараджэньні Шэляха чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.14І Шэлях жыў трыццаць гадоў, і нарадзіў Эвэра.15І жыў Шэлях па нараджэньні Эвэра чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.16І жыў Эвэр трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Пэлега.17І жыў Эвэр па нараджэньні Пэлега чатырыста трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.18І жыў Пэлег трыццаць гадоў, і нарадзіў Рэву.19І жыў Пэлег па нараджэньні Рэву дзьвесьце дзевяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.20І жыў Рэву трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруга.21І жыў Рэву па нараджэньні Сэруга дзьвесьце сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.22І жыў Сэруг трыццаць гадоў, і нарадзіў Нахора.23І жыў Сэруг па нараджэньні Нахора дзьвесьце гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.24І жыў Нахор дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіў Тэраха.25І жыў Нахор па нараджэньні Тэраха сто дзевятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.26І жыў Тэрах семдзясят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана.27І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лота.28І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.29І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.30І была Сарай бясплодная, яна ня мела дзяцей.31І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лота, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там.32І было дзён Тэраха дзьвесьце пяць гадоў жыцьця, і памёр Тэрах у Харане.