БЫЦЬЦЁ10bel_jfc
1Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.2Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.3Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.4Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.5Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.6Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.7Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.8А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі.9Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».10І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.11З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях12і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.13А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,14Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.15А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,16Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,17Хівея, Аркея, Сінэя,18Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.19І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.20Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.21А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].22Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.23Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.24А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.25А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.26Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,27Гадарама, Узаля, Дыклю,28Аваля, Авімаэля, Шэву,29Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.30Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход.31Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.32Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.