ЭЗРА2bel_jfc

1Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.2Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:3сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;4сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;5сыноў Араха — семсот семдзясят пяць;6сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава — дзьве тысячы васемсот дванаццаць;7сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;8сыноў Затту — дзевяцьсот сорак пяць;9сыноў Заккая — семсот шэсьцьдзясят;10сыноў Бані — шэсьцьсот сорак два;11сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць тры;12сыноў Азгада — тысяча дзьвесьце дваццаць два;13сыноў Аданікама — шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;14сыноў Бігвая — дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;15сыноў Адына — чатырыста пяцьдзясят чатыры;16сыноў Атэра, з [сыноў] Эзэкіі — дзевяноста восем;17сыноў Бэцая — трыста дваццаць тры;18сыноў Ёры — сто дванаццаць;19сыноў Хашума — дзьвесьце дваццаць тры;20сыноў Гіббара — дзевяноста пяць;21сыноў Бэтлеему — сто дваццаць тры;22людзей Нэтофы — пяцьдзясят шэсьць;23людзей Анатоту — сто дваццаць восем;24сыноў Азмавэту — сорак два;25сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту — семсот сорак тры;26сыноў Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;27людзей Міхмасу — сто дваццаць два;28людзей Бэтэлю і Гаю — дзьвесьце дваццаць тры;29сыноў Нэво — пяцьдзясят два;30сыноў Магбіша — сто пяцьдзясят шэсьць;31сыноў Эляму другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;32сыноў Харыму — трыста дваццаць:33сыноў Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць пяць;34сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;35сыноў Сэнаі — тры тысячы шэсьцьсот трыццаць;36сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ешуа, — дзевяцьсот семдзясят тры;37сыноў Іммэра — тысяча пяцьдзясят два;38сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сем;39сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;40лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры;41сьпевакоў, сыноў Асафа, — сто дваццаць восем;42сыноў прыдзьвернікаў: сыноў Шальлюма, сыноў Атэра, сыноў Тальмона, сыноў Аккува, сыноў Хатыты, сыноў Шавая, усіх — трыццаць дзевяць;43нэтынэяў: сыноў Цыхі, сыноў Хасуфы, сыноў Табаота,44сыноў Кероса, сыноў Сіяхі, сыноў Падона,45сыноў Лебаны, сыноў Хагавы, сыноў Аккува,46сыноў Хагава, сыноў Шамлая, сыноў Ханана,47сыноў Гіддэля, сыноў Гахара, сыноў Рэаі,48сыноў Рэцына, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,49сыноў Узы, сыноў Пасэаха, сыноў Бэсая,50сыноў Асны, сыноў Мэуніма, сыноў Нэфусіма,51сыноў Бакбука, сыноў Хакуфы, сыноў Хархура,52сыноў Бацлюта, сыноў Мэхіды, сыноў Харшы,53сыноў Баркоса, сыноў Сісэры, сыноў Тэмаха,54сыноў Нецыяха, сыноў Хатыфы;55сыноў слугаў Салямонавых: сыноў Сатая, сыноў Гасафэрэта, сыноў Пэруда,56сыноў Яалія, сыноў Даркона, сыноў Гіддэля,57сыноў Шэфатыі, сыноў Хатылы, сыноў Пахерэт-Гацэбаіма, сыноў Амі,58нэтынэяў і сыноў слугаў Салямонавых — трыста дзевяноста два.59А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраіля:60сыноў Дэлаі, сыноў Товіі, сыноў Нэкоды — шэсьцьсот пяцьдзясят два;61і з сыноў сьвятароў: сыноў Хабаі, сыноў Гаккоца, сыноў Барзілая, які ўзяў за жонку дачку Барзілая з Гілеаду і называўся імем ягоным.62Яны шукалі запісу свайго ў сьпісах, і не знайшоўся ён; і яны былі адлучаны ад сьвятарства.63І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са Сьвятога Сьвятых, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.64Уся царква [была] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],65акрамя слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх сьпевакоў і сьпявачак — дзьвесьце.66Коней іхніх [было] семсот трыццаць шэсьць; мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць;67вярблюдаў іхніх — чатырыста трыццаць пяць; аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.68І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на месцы ягоным.69Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.70І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьвернікі, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.