ЭФЭСЦАЎ5bel_jfc
1Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,2і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.3А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,4ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.5Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.6Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.7Дык ня будзьце супольнікамі іх.8Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,9бо плод Духа ёсьць у-ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.10Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,11і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.12Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.13Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,14таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».15Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,16выкупляючы час, бо дні злыя.17Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.18І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,19гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,20дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,21падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.22Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,23бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.24Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.25Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,26каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,27каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.28Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.29Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.30Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.31Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.32Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.33Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.